Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Па ягады

(55 слоў)

Надвор’е было цудоўнае. Па ясным небе плылі рэдкія воблакі. Мы пайшлі на высеку. Невысокія маладыя парасткі акружалі пні. Вакол ірдзелі чырвоныя суніцы. Мы разышліся ў розныя бакі. Што за суніцы! Буйныя і пахучыя, самі просяцца ў рот. Мы хутка набралі поўныя збанкі. Потым мы селі адпачыць пад маладой бярозкай. Пах кветак і суніц разносіўся вакол.