Рыбная лоўля
(55 слоў)
Устанеш яшчэ досвіткам і ідзеш на рэчку. Нясеш на рэчку вуды і банку з чарвякамі. Сядзеш на беразе ракі пад дрэвам. Закідваеш вуду і сочыш за паплаўком. Хутка заўважаеш, што рыба хапае прынаду. Выцягваеш з вады вуду, здымаеш з кручка рыбу і кідаеш яе ў вядзерца. Наловіш рыбы на снеданне, зматваеш вуду і бяжыш дахаты.