Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Сад

(55 слоў)

Дзед Піліп працаваў у садзе вартаўніком. Сад цягнуўся ўздоўж лесу. Прыгожыя дубкі і бярозкі блізка падступалі к саду. Яны ахоўвалі сад ад халодных вятроў. Каля яблынь дзеці пратапталі сцежку. Па ёй яны з дзедам хадзілі ў грыбы. Многа грыбоў было пад дубамі. Там выглядалі з травы зухаватыя баравікі. А пад бярозкамі стракацелі сыраежкі і абабкі.