Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Будаўніцтва

(55 слоў)

Паводле Л. Варанковай

На рацэ Нудолі ішло вялікае будаўніцтва. Увесь бераг быў завалены трэскамі і стружкамі. На беразе стаялі нейкія высокія зрубы. Каля самай вады калгаснікі капалі шырокі катлаван. Горы пяску і гліны жаўцелі ўскрай катлавана. У катлаване ўжо тырчалі забітыя ў зямлю палі. Прыйшлі на будаўніцтва дзеці. Яны збеглі з узгорачка і спусціліся па схіле ў катлаван.