Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Стрыжы

(58 слоў)

Стрыжы жывуць у нашых краях з канца мая да сярэдзіны жніўня. Лётаюць яны з хуткасцю 170 (сто семдзесят) кіламетраў у гадзіну. А на кароткіх дыстанцыях могуць развіваць хуткасць удвая большую.

У стрыжоў доўгія крылы і кароткія ножкі. З роўнага месца яны не могуць узляцець. Таму амаль усё жыццё праводзяць у палёце. За гэта іх называюць дзецьмі паветранай прасторы.