Ліса і вавёрка
(58 слоў)
Над нарой лісы жыла вавёрка. Вавёрка скакала з галінкі на галінку, насміхалася з лісы. Аднойчы раніцай ліса лягла на палянцы перад сасной, прыкінулася мёртвай. Вавёрка кінула ў лісу шышку. Ліса не зварухнулася. За шышкай паляцела галінка. Ліса зноў не зварухнулася. Тады вавёрка зусім блізка прабегла каля лісы. Ліса хутка ўскочыла. Вавёрачка ледзь не апынулася ў зубах хітрай лісы.