Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Зязюльчыны слёзкі

(58 слоў)

З. Бандарына

На ўзлеску мы знайшлі новую кветку. Гэта былі зязюльчыны слёзкі. Кветка падобна на саму зязюльку. Шызенькая, з цемнаватымі, у ліловыя пражылкі лістамі, з сінімі вачаняткамі. Паклала зязюлька сваё яечка ў чужое гняздо і забылася дзе. Шукае, плача. А дзе ўпадзе зязюліна сляза, пачынаюць красаваць кветкі.

Услед за зязюльчынымі слёзкамі распусцяцца ландышы. На дубах адначасова пачнуць адрастаць маладыя лісткі.