Папярэдняя старонка
Наступная старонка

На лясной паляне

(58 слоў)

Міша ведаў на лясной паляне гняздо ўдода. Было яно ў дупле высокага пня. На гэтым месцы калісьці ўзвышалася стройная бяроза. Але аднойчы ноччу наляцеў моцны вецер і зламаў красуню. Ствол людзі забралі на дровы. А высокі пень застаўся на паляне. Першы заўважыў пень даўганосы дзяцел. Ён выдзеўб у ім дупло і вывеў птушанят. Пасля дзятла тут пасяліўся ўдод.