Папярэдняя старонка
Наступная старонка

У тэатры

(57 слоў)

Паводле У. Юрэвіча

Яны былі ў тэатры. І бабулю з сабой бралі. Глядзелі балет пра доктара Айбаліта. Ой, як там хораша было — малпачкі, ліска, зайчыкі, вавёрачка, жырафа высокая-высокая… Усіх іх добры доктар Айбаліт вылечыў, і ўсе яны потым танцавалі. А сонейка свяціла моцна-моцна, як улетку.

У тэатры яны былі зімой. На вуліцы ішоў снег, а на сцэне было светла-светла.