Сойка
(60 слоў)
Я. Зазека
У маладым лесе нам трапіўся невялікі вывадак соек. Старая сойка была больш стракатая. Яна вадзіла маладых па лесе. Заўважыўшы людзей, сойка ўзняла трывогу. Падала сігнал маладым.
У момант маладых соек не стала. Яны кінуліся ў гушчар і прытаіліся. Старая сойка ўвесь час адводзіла людзей ад сваіх дзяцей. Яна пералятала з дрэва на дрэва. Садзілася. Узмахвала крыламі і не пераставала крычаць.