Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Верабей

(62 словы)

А. Пальчэўскі

Маладому вераб’ю спадабалася начаваць у ластаўчыным гняздзе. Ластаўкі былі ў выраі, і верабей адчуваў сябе поўным гаспадаром. Хутка ён зусім прывык да новага месца. Ён вырашыў зрабіць невялічкі рамонт свайго жылля і застацца ў ім на ўсё лета.

Верабей ачысціў гняздо ад бруду, смецця, назапасіў свежага пуху, наладзіў пасцель. Яму вельмі спадабалася новая кватэра. Ён даў сабе слова не ўступаць яе нікому.