Летам у лесе
(62 словы)
Быў цёплы летні дзень. Дзеці ўзялі кошыкі і пайшлі ў лес па грыбы. Прыгожа летам у лесе! Кругом стаяць высокія сосны і магутныя дубы. Весела спяваюць малінаўкі. Стракаты дзяцел моцнай дзюбай стукае па кары дрэва. Жвавая вавёрка скача з галінкі на галінку. Шмат цікавага ўбачылі дзеці ў лесе.
Вось яны знайшлі грыбное месца. Тут баравікі, рыжыкі. Хутка дзеці назбіралі поўныя кошыкі грыбоў.