Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Журавінкі

(62 словы)

Хутка маміна свята — 8 (Восьмае) сакавіка. Кожны павінен павіншаваць маму, бабулю, старэйшую сястру ў гэты дзень. І падарыць што-небудзь зробленае сваімі рукамі.

Таццянка рашыла вышыць нешта прыгожае. Сядзіць Таццянка на канапе. Трымае ў руках абручыкі з нацягнутай на іх тканінай. А ў галаву нічога не прыходзіць.

Раптам успомніла Таццянка, як яны ездзілі за горад у журавіны.

Вырашыла вышыць журавінкі з лісцікамі.