Цыркавы нумар
(64 словы)
Паводле І. Шахрая
У адным вялікім горадзе з вялікім поспехам выступаў знакаміты цыркавы артыст са сваімі дрэсіраванымі коньмі. І кожны раз, калі канчаўся яго нумар і коні пакідалі арэну, на ёй заставалася нібыта згубленая срэбная падкова.
У той час знайсці падкову лічылася добрай прыкметай, якая прыносіла шчасце. І вось гэты незвычайны падарунак артыст падносіў маленькаму гледачу — дзяўчынцы ці хлопчыку, што сядзелі ў трынаццатым крэсле трынаццатага рада.