Рак
(64 словы)
Паводле У. Ягоўдзіка
Дзіўнае стварэнне — рак! Вусаты, з сярдзітымі вачыма. Аднак самае дзіўнае, як ён поўзае і плавае. Хвастом наперад!
Жывуць ракі ў азёрах і рэках. У норках, пад карчамі ці каменнем. Спажываюць усё, што патрапяць злавіць: чарвякоў, рыбу-малечу, іншую дробную вадзяную жыўнасць. Загіне хворая рыбіна — яны тут як тут, нават хваста ад яе не пакінуць. Не даюць забрудзіцца вадзе і тым прыносяць вялікую карысць.