Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Белавежскія зубры

(64 словы)

В. Вольскі

Трашчыць галлё. З шумам і фырканнем прадзіраецца з непраходнага гушчару нешта вялікае і дужае. Хістаюцца маладыя бярозкі. Пад напорам цяжкага цела нікне да зямлі густы падлесак. Гэта ідзе зубр.

Лясны волат выходзіць на вялікую паляну і спыняецца.

Увесь ён аброс густой кучаравай шэрсцю. Яго вялікая галава з чорнай барадой і шырокія мускулістыя грудзі здзіўляюць сваёй веліччу і магутнасцю. Высокі карак гарбом узвышаецца над спіною.