Цёплае адзенне
(66 слоў)
З баваўнянай і льняной тканіны шыюць лёгкае адзенне, бялізну. З шарсцяной тканіны робяць цёплае адзенне. Шарсцяныя ніткі прадуць з воўны. Самую лепшую для пражы воўну даюць авечкі. У іх за зіму адрастае доўгая і густая шэрстка.
Зімой воўна грэе авечак. А летам доўгая і густая воўна ім не патрэбна. Таму авечак вясной стрыгуць. Раней іх стрыглі нажніцамі. Гэта цяжкая і марудная праца. Цяпер авечак стрыгуць машынай.