Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Кветка ратуе людзей

(67 слоў)

На схілах аднаго з дзеючых вулканаў на востраве Ява расце кветка — каралеўская прымула. Жыхары заўважылі, што як толькі кветка пачынае распускацца, неўзабаве адбываецца вывяржэнне вулкана. Таму людзі, калі ўбачаць, што прымула зацвітае, адразу ж пакідаюць свае хаты і пераходзяць у надзейныя сховішчы. За шмат дзясяткаў год добрая кветка ні разу не ашукала людзей. Сакрэт гэтага дзіва просты. Кветка загадзя адчувае самыя нязначныя награванні тоўшчы горных парод.