Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Грыбы

(68 слоў)

Сярод грыбоў ёсць такія прыгожыя, што хочацца захаваць іх на памяць. Для гэтага грыб разразаюць нажом напалам. З адной палавінкі выскрабаюць з пянька і шапачкі ўсю мякаць. Пакідаюць толькі верхні слой. Потым верхнюю абалонку шапачкі і пянька накладваюць на ліст паперы. Гэты ліст загадзя намазваюць клейстарам і высушваюць.

Грыбныя зрэзы высушваюць пад гладкай дошкай. Сухія грыбы затым выразаюць нажніцамі і склейваюць абедзве палавінкі. Так можна падрыхтаваць калекцыю грыбоў.