Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Як зімуе вавёрка

(68 слоў)

Вавёрка загадзя рыхтуецца да зімы. Яна яшчэ з восені запасае ежу. Знойдзе грыб, сарве яго і надзене на сучок. Назбірае арэхаў, жалудоў і схавае пад мохам або ў дупле.

Вавёрчына гняздо ў дупле зроблена. Цёпла ў гняздзе. У вялікі мароз вавёрка з яго носа не паказвае. Скруціцца яна ў клубочак, накрыецца пушыстым хвастом і спіць. А як прыгрэе сонца, яна вылезе і пабяжыць шукаць яловых шышак на спажыву.