Папярэдняя старонка

Яблык

(73 словы)

Купіў дзед яблык. Пакруціў яго ў руцэ і паклаў у кішэню. Дома аддаў дзед яблык унучцы Ніне. Тут прыйшла з работы маці. Ніна паглядзела на яблык і аддала яго маці. Маці ўзяла яблык, палюбавалася ім і палажыла на стол. Вярнуўся з дзіцячага садзіка Міхаська. І маці аддала яму яблык.

Міхаська падбег да дзеда і працягнуў яму яблык. Дзядуля ўзяў нож і разрэзаў яблык на чатыры часткі. Кожны атрымаў сваю частку. Смачны быў яблык.