Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Гульня ў снежкі

(77 слоў)

Снег ішоў з самага ранку. Ён зацерушыў усе дарогі і сцежкі. Снег паваліў так густа, што ў кабінеце стала цёмна. Саша пацёр рукой лоб. Ад стомы кружылася галава. Саша выйшаў на прагулку. Снег як раз перастаў сыпаць. Хлопчык накіраваўся ў сад. Там гулялі ў снежкі дзеці. Яны заўважылі Сашу, і град снежак паляцеў у яго. Хлопчык узяў жменю снегу і кінуў у дзяцей. Дзеці — у Сашу. Твары ва ўсіх расчырванеліся. Радаваўся і Саша. Усім было весела.