Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Родная мова

(75 слоў)

Паводле А. Вольскага

Здарылася так, што людзі аднаго краю палічылі сваю мову грубай і непрыстойнай.

Што рабіць? Надумалі яны пазычыць мову ў суседзяў. Яна здавалася ім багацейшай і прыгажэйшай. Як толькі пачалі тутэйшыя людзі карыстацца ёю, тут і пайшлі розныя недарэчнасці, блытаніна. Дзе трэба мякка вымаўляць, цвёрдыя праскочаць. Дзе трэба цвёрдыя, мяккае з’яўляецца. Ды і дзекання і цекання пазбавіцца не ўдалося.

Разумныя людзі і кажуць, што ў кожнага народа павінна быць свая родная мова. Яе трэба шанаваць, любіць.