Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Родная Беларусь

(77 слоў)

Наўкол раскінуліся палі, узгоркі, пералескі, шырокія дарогі. Бягуць лініі электраперадач. Бялеюць новыя вёскі і пасёлкі. На небасхіле сінеюць лясы і старыя пушчы. Гэта зямля нашых продкаў, родная Беларусь.

У вайну фашысты зруйнавалі нашы гарады і сёлы. На франтах, у партызанскіх атрадах, у няволі загінула больш за два мільёны беларусаў. Армія, партызаны, усе народы нашай краіны вызвалялі Беларусь.

З дапамогай братніх народаў мы пачалі адбудоўваць свае гарады, сёлы, фабрыкі, заводы, школы.

Прыгожай, дужай і багатай стала наша Беларусь.