Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Самалёт дапамог

(77 слоў)

Зімою мора замерзла. Рыбакі ўсім калгасам выйшлі на лёд лавіць рыбу. Нечакана адарвала крыгу і панесла яе ў адкрытае мора. Навакол бушавалі марскія хвалі. Рыбакі сабралі свае снасці і вывезлі на сярэдзіну крыгі.

Надыходзіла цёмная ноч. Крыгу адносіла ўсё далей у мора.

А раніцай рыбакі ўбачылі над сабой самалёт. Лётчык скінуў ім на парашуце цёплае адзенне, ежу і пісьмо. У пісьме было напісана, што хутка прыйдзе дапамога. Узрадаваліся рыбакі. Хутка падышоў і параход. Усе рыбакі былі выратаваны.