Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Цёплы грыб

(79 слоў)

Ішоў па лесе Міхась і ўбачыў стары баравік. Хацеў збіць яго нагой. Раптам з-пад грыба шмыгнула маленькая мышка. Міхась зірнуў пад шапку баравіка і здзівіўся. Каго там толькі не было: і матылёк, і страказа, і конік, і жучкі! Нават жабка была. Як у тым церамку.

Міхась дакрануўся пальцам да грыба, а ён — цёплы. Дзень жа быў халодны. Дожджык з самай раніцы імжэў. Вось грыб і сабраў пад сваю шапку гэтых жыхароў лесу. І прыгрэў, і ад дажджу схаваў.