Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Невідзімка

(78 слоў)

Паводле М. Ільіна і Е. Сегал

Паглядзі на неба. Там плывуць воблакі. А хто іх нясе? Невідзімка. У полі жыта яму кланяецца ў пояс. У лесе дрэвы нахіляюць галовы. Улетку ён узнімае на дарозе пыл і кідае людзям у вочы. Ён блукае па стэпах, па лясах, па марскіх прасторах. Гэта ён прыносіць нам холад з поўначы і пыл з пустыні. Гэта ён нагінае парусы караблёў і меле збожжа ў ветраных млынах. Аб яго прыгодах можна расказваць доўга. Дык што ж гэта за невідзімка? Вецер.