Верасень
(79 слоў)
Паводле В. Вольскага
Верасень лічыцца па календару першым месяцам восені.
Сады і лясы змяняюць паступова сваю летнюю зялёную вопратку на асенняе ўбранне. Лісце на дрэвах набывае розныя колеры і адценні. Сярод зялёных лапак ялін і сосен зіхаціць залатое лісце бяроз, ліп, клёнаў.
У высокім небе не чуваць ужо над полем звонкага спеву жаваранка. Па каменні каля ракі не скачуць жвавыя пліскі.
Вада ў рэках і азёрах халодная і празрыстая.
Мянтуз пакідае сваё летняе сховішча пад берагам і пачынае жыраваць у халоднай вадзе.