Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Новая цацка

(113 слоў)

Паводле Л. Улашчанкі

Бабуля была занята дзецьмі, якія гулялі непадалёку. А гульня ў іх была нейкая дзіўная. Яны рвалі жоўценькія галоўкі дзьмухаўцоў і кідалі адзін у аднаго. Прыгожая лугавінка губляла сваё хараство. Бабуля расхвалявалася. Ёй было шкада дзьмухаўцоў і той прыгажосці, што цешыла вочы.

Бабуля зірнула на паперку, узяла яе ў рукі, і паперка сама склалася ў галубка. Бабулі нічога не заставалася, як запусціць яго у бок дзяцей. Паперка-галубок апісала шырокую дугу і плаўна прызямлілася акурат каля дзяцей. Не заўважыць галубка яны проста не маглі.

Новая цацка так зацікавіла дзяцей, што яны перасталі рваць галоўкі дзьмухаўцоў. Ім спадабалася запускаць паперку-галубка ў неба і навыперадкі даганяць яго. Паперка-галубок лятала толькі над дарожкамі, адводзячы дзяцей далей ад лугавінкі.