Месяц
(38 слоў)
Я. Колас
За лесам яснее. Гэта круглы месячык запаліў ліхтарык і свеціць над чорнаю зямлёю. Вось ён падымаецца ўсё вышэй і вышэй. Маркотны свет яго цэлымі снапамі разліваецца ў цемнаце. Поле, луг, гай і лес ясней выступілі сваімі цёмнымі фігурамі.