Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Начны драпежнік

(38 слоў)

Сонца зайшло. Змоўклі птушкі ў лесе. Доўгія цені кладуцца на зямлю. Раптам чуюцца непрыемныя адрывістыя гукі. Гэта крычыць пугач. Ён вылятае ноччу на паляванне. Пугач знішчае грызуноў, забівае зайцоў. Жыве гэта птушка ў беларускіх лясах летам і зімой.