Першы дзень вясны
(38 слоў)
В. Гарбук
Сяброўкі Іра і Ліда вяртаюцца са школы. Першы веснавы дзень такі ціхі і цёплы. Хочацца ісці павольна і прыглядацца да ўсяго навакольнага хараства. Дзяўчынкі не спяшаюцца. Яны размахваюць партфелямі, азіраюцца і часта спыняюцца. Дзяўчынкі любаваліся першым веснавым днём.