Жыхары лесу
(38 слоў)
В. Вольскі
Пад дубам раскапаны снег. Тут шукалі жалудоў дзікія свінні. Ласі капытамі выкопваюць сабе леташнюю траву, мох і карані.
Яны аб’ядаюць тонкія галінкі кустоў і кару маладых дрэў. Па лясах, палях і пералесках блукаюць зімою галодныя і злыя ваўкі.