Як звяры лечацца
(38 слоў)
У звяроў таксама ёсць свая аптэка. Ліс, калі занядужае, шукае траву жывіцу. Заяц найбольш карою асінавай ды лазою лечыцца. Дзік, барсук і вожык — рознымі каранямі. Хворыя козы часта ліжуць соль-лізунец. Лось мухаморы шукае. Знойдзе, абнюхае і з’есць.