Надыход вясны
(39 слоў)
Я. Колас
Заплакала зіма пад капяжамі мільёнамі слёз. Размоклы снег гурбінамі папоўз са стрэх. На вуліцах і дарогах пачалі выступаць жаўтаватыя лужыны. Рушылі ў свае дарогі першыя веснавыя ручайкі. Гімнамі вясне зазвінелі звонкія песні жаваранкаў. У тысячах з’яў заўважалася набліжэнне вясны.