Бяроза
(41 слова)
На палянцы сярод лесу расла высокая бяроза. Якая яна прыгожая! Ствол у яе белы, лісцікі дробныя, зялёныя. А што стане з ёй увосень? Чаму пакінуць яе лісточкі?
Лісточкі пажоўкнуць і ападуць. Лягчэй будзе зімаваць бярозцы. А вясной зноў стане яна прыгожай.