Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Вясна ў калгасе

(41 слова)

Веснавое сонейка моцна сагравае зямлю. Вось і зялёная траўка паказалася. У калгасе пачынаецца гарачая пара. Магутныя трактары выйшлі ў поле. Пачалася веснавая сяўба. Роўненькімі радочкамі кладзецца адборнае зерне ў пульхную зямлю. Працуюць калгаснікі выдатна. Яны спяшаюцца ў час закончыць веснавую сяўбу.