Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Навальніца

(42 словы)

Хмара пакрыла ўсё неба. Стала цёмна. Ціха і душна стала ў прыродзе. Ціха было і ў лесе. Пачуўся далёкі гром. Загудзеў вецер. Глуха і трывожна зашумеў лес. Навальніца прыбліжалася. Бліснула маланка. Застукалі першыя кроплі дажджу. Потым яны пасыпаліся часта, буйныя і халодныя.