Лес
(42 словы)
За вёскай пачынаецца лес. Туды мы ходзім па ягады і грыбы. Пад бярозай заўсёды знойдзеш падбярозавік. Каля елкі растуць рыжыкі. На ўскрайку лесу пад ялінай растуць баравікі. Любяць гэтае месца клёст і дзяцел. Клясты прылятаюць сюды зімой. Яны дзяўбуць насенне яловых шышак.