Дзяцел
(42 словы)
Дзятла цяжка ўявіць без дрэва. Ён і спіць, прычапіўшыся да ствала.
У дзятла кароткія моцныя ногі. На пальцах вострыя кіпцюры. На канцы хваста цвёрдае пер’е. Дзюба вельмі цвёрдая і вострая, як долата. Кончык языка падобны да рыбалоўнага кручка. Ім дзяцел выцягвае насякомых.