Жвавы хлопчык
(42 словы)
С. Александровіч
Навічка Івана Луцэвіча, які тыдні два таму назад прыйшоў у школу, настаўніца пасадзіла на першай парце. Няхай будзе навідавоку. Можна хутчэй даведацца, якая патрэбна яму дапамога. Алімпіядзе Васільеўне падабаўся гэты жвавы хлопчык, які разумнымі вачанятамі пазіраў на дошку. Лавіў кожнае слова тлумачэння.