Асеннія дні
(43 словы)
Паводле Я. Коласа
Сярод гнілой восені выдаюцца часам ясныя дні. Ціха ўсюды. Вецер не калыхне ні адзін лісцік, ні адну травінку. Ласкавае неба пазірае на зямлю. Падарыла восень людзям некалькі цёплых светлых дзён. Хмуры хваёвы лес чуць заслаўся сінім дымком туману. На ўсім відаць след восені.