Тубі
(44 словы)
Я. Маўр
Маленькі Тубі ўвесь свой маленькі век пражыў на беразе мора. Заўсёды перад яго вачыма была бязмежная прастора — то ціхая, ласкавая, то бурная, злосная. Сонца кожны дзень вылазіла з вады з правага боку, праходзіла над самай галавой і хавалася ў ваду з левага боку.