Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Летні дзень

(44 словы)

На лузе — валкі сена, стагі, копы. Гудуць трактары. Стракочуць сенакасілкі па раўнінах.

За вёскай белае мора грэчкі. Непралазны гушчар кукурузы. Жыта амаль ужо спелае, густое, умалотнае…

Выразна гучаць маладыя дзявочыя галасы. Даносяцца матывы жартоўнай вясёлай песні. Усё зліваецца ў дзівосную музыку летняга дня.