Памочнікі
(43 словы)
Раніцай усе калгаснікі ўжо на рабоце. Разам з бацькамі ідуць і дзеці. На сенажаці яны зграбаюць сена. На агародах ваююць з пустазеллем. Усё лета ачышчаюць бульбяное поле ад асоту, лебяды і іншага пустазелля.
На жытнім полі дзеці збіраюць каласы.
Добрыя памочнікі ў калгаснікаў.