Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Студзень

(43 словы)

Пад канец студзеня пачалася адліга. Дыхнуў з поўдня цёплы ветрык. Заслязіліся стрэхі. Снег памякчэў. Гаманлівыя дзеці гулялі ў снежкі.

Увесь дзень мітусіліся і шчабяталі вераб’і. На дрэвах каркалі вароны.

Уначы нечакана прыціснуў мароз. Падзьмуў паўночны вецер. Раніцай зноў стала холадна. Зіма не адступала.