Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Верасень

(43 словы)

Паводле В. Вольскага

Верасень лічыцца па календары першым месяцам восені.

Сады і лясы змяняюць паступова сваю летнюю зялёную вопратку на асенняе ўбранне.

Лісце на дрэвах пачынае жаўцець, набываючы розныя колеры і адценні. Сярод цёмных вечназялёных лапак ялін і сосен зіхаціць залатое лісце бяроз, ліп, клёнаў, вольхі.