Госця
(43 словы)
Вавёрка ўскочыла ў хату праз акно. Мінут пяць яна сядзела на задніх лапках і аглядала кожную рэч. Вавёрка была не з пужлівых. У хаце яна адчувала сябе як дома. Хутка вавёрка пачала есці. Спачатку яна пагрызла сухія арэхі. Потым ёй спадабаліся і сухары.