Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Ускраіна лесу

(43 словы)

Перад векавымі дрэвамі расце лясны маладняк. Стаяць кашлатыя маладыя сасонкі і кучаравыя бярозкі. Узлескі ружавеюць ад кветак скрыпеню. А ўвесну тут зацвітаюць пралескі.

Малодшы брат лесніка Васіль часта прыходзіць на ўзлесак. Восенню ўзлессе багата грыбамі. Бярозы і сосны ахоўваюць узлесак ад халодных вятроў.