Папярэдняя старонка
Наступная старонка

У лесе

(44 словы)

Вось мы ў лесе. Прыемна пахне смалой. Дыхай глыбока, на поўныя грудзі! Набірайся гаючага ляснога паветра!

Пад асінай ківае табе чырвонай шапачкай падасінавік. Не рві яго з коранем, а зрэж нажом. А падбярозавік знойдзеш пад бярозай. Вунь якая велізарная сям’я маслякоў высыпала ў сасонніку.